БЕЛ Ł РУС

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк

26.03.2026 / 10:16

Nashaniva.com

На востраве — нафтавым хабе пабудавана шматузроўневая абарона, а ў апошнія тыдні Тэгеран перакінуў туды дадатковыя войскі.

Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu via Getty Images

Іран падрыхтаваўся да патэнцыйнага ўварвання ЗША на востраў Харк, праз які праходзіць 90% нафтавага экспарту Ісламскай Рэспублікі, паведамілі CNN знаёмыя з дадзенымі амерыканскай разведкі крыніцы.

Па іх словах, на востраве пабудавана шматузроўневая абарона, а ў апошнія тыдні Тэгеран перакінуў туды дадатковыя войскі.

Таксама іранскія вайскоўцы на Харку атрымалі пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і супрацьпяхотныя і супрацьтанкавыя міны, якія яны ўсталёўваюцца ўздоўж берагавой лініі, каб перашкодзіць высадцы амерыканскага дэсанту.

Для захопу выспы ЗША давядзецца задзейнічаць вялікія дэсантныя сілы, адзначыла ў размове з CNN крыніца, знаёмая з вайсковым планаваннем. Ён дапусціў, што аперацыю могуць правесці два экспедыцыйныя падраздзяленні марской пяхоты, якія спецыялізуюцца на штурмах і высадцы з дэсантных караблёў.

Яны налічваюць некалькі тысяч марскіх пяхотнікаў, якія нядаўна былі разгорнутыя на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, у бліжэйшыя дні ў рэгіён прыбудзе прыкладна тысяча салдат 82‑й паветрана-дэсантнай дывізіі арміі ЗША.

Чытайце таксама:

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора

Каментары да артыкула