Свет11

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора

У Іране заявілі, што перакрыць Баб-эль-Мандэбскі праліў, калі ЗША пачнуць наземную аперацыю супраць яго. Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва Tasnim са спасылкай на вайсковую крыніцу.

Баб-эль-Мандэбскі праліў, від зверху. Фота: Wikimedia Commons

Па словах крыніцы, Іран здольны стварыць рэальную пагрозу для гэтага важнага марскога шляху і папярэджвае ЗША не пагаршаць сітуацыю.

Баб-эль-Мандэбскі праліў знаходзіцца паміж Еменам з аднаго боку і Эрытрэяй ды Джыбуці з другога і злучае Аденскі заліў з Чырвоным морам. Ён мае вялікае значэнне для сусветнага гандлю, бо праз яго і Суэцкі канал праходзіць значная частка марскіх перавозак.

Раней прадстаўнікі еменскіх хусітаў таксама заяўлялі, што могуць закрыць гэты праліў для ЗША і Ізраіля, калі ўступяць у канфлікт на баку Ірана. Паводле іх слоў, могуць быць спыненыя як гандлёвыя судны, так і вайсковыя караблі.

Іран падтрымлівае хусітаў і заяўляе пра гатоўнасць да далейшай эскалацыі, пагражаючы адкрыць новыя кірункі супрацьстаяння.

Раней Іран ужо паўплываў на суднаходства ў Армузскім праліве, праз які праходзіць вялікая частка сусветных паставак нафты і звадкаванага газу. Гэта прывяло да росту цэн на энергарэсурсы, а за праход суднаў, паводле некаторых звестак, іранцы сталі браць значныя неафіцыйныя плацяжы.

Каментары1

  • Жвір
    25.03.2026
    КСА магло б даўно зачысьціць тых хусітаў, але сікуны, толькі з жанчынамі здольныя ваяваць.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць