БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчыну адключылі інтэрнэт, бо ён любіў ездзіць зайцам

27.03.2026 / 17:59

Nashaniva.com

32‑гадовы жыхар Гомеля назапасіў каля тысячы рублёў доўгу за безбілетны праезд у грамадскім транспарце, бо доўгі час ігнараваў накладзеныя на яго штрафы, паведаміла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У выніку да прынцыповага «зайца» ўжылі прымусовыя меры: абмежавалі доступ да азартных гульняў, адключылі мабільную сувязь і інтэрнэт. Менавіта гэта прымусіла мужчыну пагасіць запазычанасць.

У службе прымусовага выканання адзначаюць, што з пачатку года ўжо заведзена больш за тысячу падобных спраў, і з парушальнікаў спагналі дзясяткі тысяч рублёў.

Законам даецца 30 дзён, каб аплаціць штраф добраахвотна. Калі гэтага не зрабіць, сума павялічваецца за кошт дадатковых выплат і збору. Далей магчымыя арышт рахункаў, маёмасці і іншыя абмежаванні.

Чытайце таксама:

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў

Ці могуць пасажыра аштрафаваць, калі кіроўца не змог прадаць яму квіток?

Каментары да артыкула