Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў пра задачы, пастаўленыя перад ягоным ведамствам па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі з Кім Чэн Ынам у Пхеньяне.
Фота: KCNA
Сярод акрэсленых для МЗС задач Рыжанкоў назваў адкрыццё беларускага пасольства ў КНДР, адзначыўшы, што паўночнакарэйскае дыппрадстаўніцтва ўжо доўгі час працуе ў Мінску.
Таксама Міністэрства замежных спраў паскорыць працу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і КНДР.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што бакі маюць намер абапірацца на падпісаную дамову аб дружбе і супрацоўніцтве, каб раскрыць увесь комплекс пытанняў, дзе ёсць патэнцыял для ўзаемнай падтрымкі ў рэалізацыі мэт развіцця.
Сярод перспектыўных кірункаў — медыцынская сфера, адукацыя, а таксама сельская гаспадарка.
«Іх гэтак жа хвалюе, як і нас, тэма забеспячэння харчовай бяспекі. Тут мы можам ім аказаць садзейнічанне і падставіць плячо. У ахове здароўя іх вельмі цікавяць нашы напрацоўкі», — заявіў Максім Рыжанкоў.
Чытайце таксама:
Беларускія студэнты змогуць вучыцца па абмене ў КНДР
Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі
Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі
Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат
Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ