Грамадства55

Беларускія студэнты змогуць вучыцца па абмене ў КНДР

Міністэрства адукацыі разлічвае раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы з КНДР. Адпаведнае пагадненне галіновыя ведамствы падпісалі падчас нядаўняга візіту ў гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі.

Універсітэт Кім Ір Сэна ў КНДР. Фота: Wikimedia Commons

«У рамках пагаднення прадугледжваецца абмен і падрыхтоўка студэнтаў, правядзенне стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу. Мы сёння бачым высокі ўзровень адукацыі ў галіне прыродазнаўчых, дакладных, інжынерных навук. Безумоўна, тут нам ёсць чым падзяліцца», — заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што цяпер вельмі шмат грамадзян Паўночнай Карэі вучыцца ў Кітаі і Расіі. Але ў савецкі час шмат студэнтаў з гэтай краіны атрымлівалі адукацыю і ў Беларусі.

«Мы ўпэўнены, што гэты патэнцыял павінен быць раскрыты», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ў Паўночнай Карэі ёсць патрэба ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў, а таксама спецыялістаў у галіне прыродазнаўчых навук. Якія патрэбы будзе закрываць беларуская старана ў Паўночнай Карэі, чыноўнік не ўдакладніў.

Каментары5

  • Народная мудрасць
    27.03.2026
    Можа так і трэба, ну какая разница.
  • Украінскі аглядальнік
    27.03.2026
    Жадаю дзецям і ўнукам Іванца і іншых чыноўнікаў маральна адсталай гэтай часткі Беларусі вучыцца выключна ў Паўночнай Карэі. Няхай аўтар ідэі – міністар ад адукацыі – напаўняе тэрмін “сюррэалізм” сваім натуральна-асабовым зместам.
  • Iгарка
    27.03.2026
    I чаму там магчыма навучыцца?

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну19

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа8

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі20

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну19

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць