БЕЛ Ł РУС

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна

30.03.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Падчас трэніровак у Краснадарскім краі 28 сакавіка загінуў 17‑гадовы гоншчык з Гродна Марк Русецкі. Малады чалавек быў адным з лідараў нацыянальнага першынства і надзеяй беларускага мотакросу.

На вучэбна-трэніровачных зборах па мотакросе ў Краснадарскім краі Марк Русецкі на піт-байку ўпаў на трасе. Ад атрыманых траўм ён памёр на наступны дзень, 28 сакавіка.

Марк быў пераможцам і шматразовым прызёрам першынства Беларусі па мотакросе, таксама заваёўваў чэмпіёнскі тытул і неаднаразова станавіўся прызёрам маладзёжнага першынства краіны. Апошнім часам Русецкі выступаў у расійскіх першынствах.

Развітальная цырымонія адбудзецца ў Гродне 31 сакавіка. Бацькі Марка паведамілі, што прыйсці могуць усе жадаючыя. 

Чытайце таксама:

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 

Каментары да артыкула