Трагедыяй ледзь не скончыліся зборы ў расійскім Геленджыку.

14 сакавіка шматразовы чэмпіён Беларусі па мотакросе і эндура Арцём Кунцэвіч разам з іншымі спартоўцамі паехалі на ўчастак узбярэжжа з высокім абрывістым берагам і пачалі заязджаць наверх па скальных плітах.
Але ў нейкі момант Кунцэвіч сарваўся і скаціўся па схіле з вышыні некалькі дзясяткаў метраў на камяністы пляж.
«Учора я павінен быў вось тут загінуць. <…> З самага верху я сюды саслізнуў, матацыкл ляцеў за мной, не ведаю, якім цудам я выжыў — хуткасць падзення была проста неймаверная», — расказаў Кунцэвіч у інстаграме.
Паводле яго слоў, ён зламаў руку і атрымаў шматлікія драпіны па ўсім целе.
Каментары