БЕЛ Ł РУС

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі

30.03.2026 / 18:17

Nashaniva.com

Украіна афіцыйна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі з-за нядаўніх інцыдэнтаў з беспілотнікамі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі ў інтэрв'ю парталу Delfi, піша «Еўрапейская праўда».

Абломкі дрона, які ўпаў на азёрны лёд у Літве. Фота: Julius Kalinskas / Elta

Георгій Ціхі заявіў, што Украіна сама не накіроўвала і не магла накіроўваць свае дроны ў бок Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Паводле яго слоў, пасля расследавання высветлілася, што ў шэрагу выпадкаў беспілотнікі адхіляліся ад курсу з-за ўздзеяння расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы.

Украінскі бок падкрэсліў, што падтрымлівае пастаянны кантакт з балтыйскімі краінамі і шчыра папрасіў у іх прабачэння за здарэнні. Таксама было адзначана, што асноўнай прычынай такіх інцыдэнтаў з’яўляецца расійская агрэсія супраць Украіны.

Раней некалькі дронаў падчас атак на расійскія аб’екты каля Санкт-Пецярбурга збіліся з курсу і трапілі на тэрыторыю Балтыі — частка з іх упала ў Латвіі, Эстоніі і Літве. Таксама адзін з беспілотнікаў парушыў паветраную прастору Фінляндыі, перад якой Украіна таксама выбачылася.

Чытайце таксама:

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар

Украінскія дроны атакавалі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў фосфарных угнаенняў у Расіі

Украінскія дроны вывелі са строю адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве

Каментары да артыкула