Беларускія рыбакі актыўна змагаюцца з амерыканскім сомікам
Інвазіўны амерыканскі сомік масава распаўсюдзіўся ў вадаёмах. Гэтая рыба з’явілася яшчэ ў 1970‑я гады і з таго часу добра прыстасавалася: яна ўсёедная, хутка размнажаецца, а вострыя калючкі абараняюць яе ад драпежнікаў. Асабліва шмат соміка ў Брэсцкай вобласці, у рацэ Мухавец.
Навукоўцы пакуль не знайшлі эфектыўнага спосабу стрымаць рост папуляцыі соміка, таму асноўную ролю ў гэтым аддалі рыбакам. Для гэтага віду няма абмежаванняў на лоўлю — яго можна лавіць у любых колькасцях і ў любы час. Улоў часта настолькі вялікі, што яго вымяраюць вёдрамі, і на рыбалку сюды прыязджаюць нават з іншых рэгіёнаў.
У той жа час на астатнюю рыбу цяпер дзейнічае нераставая забарона:
- у Гомельскай і Брэсцкай абласцях — з 20 сакавіка па 18 мая;
- у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай — з 1 красавіка па 30 мая;
- у Віцебскай — з 10 красавіка па 8 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў
У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?
Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку