Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць
58‑гадовы астранаўт Майк Фінк падчас знаходжання на Міжнароднай касмічнай станцыі раптоўна страціў здольнасць гаварыць. Інцыдэнт адбыўся 7 студзеня падчас вячэры, за дзень да выхаду ў адкрыты космас. Прыступ доўжыўся каля 20 хвілін, паведамляе Associated Press.
Майк Фінк справа. Фота: Joel Kowsky/NASA via Getty Images
Сам астранаўт адзначыў, што не адчуваў болю і не меў праблем з дыханнем. Калегі, аднак, адразу звярнуліся па дапамогу да ўрачоў на Зямлі.
Пасля здарэння Фінк хутка аднавіўся і падобныя выпадкі больш не паўтараліся. Медыкі выключылі сардэчны прыступ, але дакладную прычыну пакуль не вызначылі. Магчыма, гэта звязана з доўгім знаходжаннем у космасе — у агульным ліку астранаўт за сваё жыццё правёў там амаль 549 дзён, здзейсніўшы 4 палёты.
Менавіта праз гэты выпадак экіпаж вярнуўся на Зямлю раней запланаванага. Сам Фінк шкадуе, што з-за яго стану быў адменены выхад у адкрыты космас, і спадзяецца, што яшчэ зможа вярнуцца на станцыю.
Чытайце таксама:
Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё
NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года
Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў
Астраномы знайшлі новую планету, патэнцыйна прыдатную для жыцця