БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай

1.04.2026 / 10:55

Nashaniva.com

Ягор Бужылаў займаўся вытворчым працэсам.

Ягор Бужылаў за кратамі

Палітвязень Ягор Бужылаў атрымаў чатыры гады хіміі па ч. 1 арт. 361‑1 Крымінальнага кодэкса (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Бужылаў каардынаваў выпуск упрыгожанняў Bielaruskicry — кулонаў, завушніц і падвесак. Яму паставілі ў віну, што ён перадаў адно з упрыгожанняў Святлане Ціханоўскай.

24 ліпеня 2025 года рашэннем КДБ брэнд быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, а яго дзейнасць — забаронена на тэрыторыі краіны. Бужылава тады арыштавалі, а іншых супрацоўнікаў Bielaruskicry абвесцілі ў вышук.

Чытайце таксама:

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Каментары да артыкула