Грамадства99

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

26 ліпеня стала вядома, што ювелірны брэнд Belaruskicry у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Праз месяц, 27 жніўня, дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла пра затрыманне аднаго з удзельнікаў брэнда — дырэктара па вытворчасці Ягора Бужылава. У сюжэце яго паказалі за кратамі, верагодна, у ізалятары.

Скрыншот з відэа

Прапагандыст Ігар Тур у сюжэце таксама назваў іншых людзей, звязаных з брэндам: заснавальніцу і ўладальніцу Аляксандру Куркову, яе сяброўку і гендырэктарку Марыну Сяргіеню, дзяўчыну Бужылава і менеджарку па продажах Алену Куляшову. 

Акрамя таго, дзяржаўныя медыі паказалі кадры з іншымі нібыта «ўдзельнікамі схемы» — Кірылам Мілеўскім і Ганнай Клінцовай, якіх абвінавацілі ў незаконным прадпрымальніцтве і нясплаце падаткаў.

У відэа сілавікі сцвярджаюць, што ўпрыгожанні, якія пазіцыянаваліся як срэбраныя, на самай справе нібыта зробленыя з пасрэбранай латуні. 

Каментары9

  • для чего ?
    28.08.2025
    И этих людоедов и скотов, все бросились писать об этом, надо простить и перевернуть страницу и делать вид, что ничего не происходит, становясь помощником этих людоедов и скотов, становясь их соучастником и таким же людоедом и скотом ?
  • Кралала
    28.08.2025
    для чего ?, раскажыце гэта кавалеўскаму, усаву, опейкіну і іншым лойкам
  • дзівак
    28.08.2025
    "Беларускіплачуць"

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу130

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу130

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць