Грамадства99

Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы

Днямі брэнд упрыгожанняў быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Самы вядомы кулон брэнду. Фота: Belaruskicry

Сёння праект Belaruskicry напісаў у сацсетках:

«У сувязі з апошнімі навінамі ў прызнанні Belaruskicry экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі, у нас няма ўпэўненасці, што даныя вашых мінулых замоў не трапілі ў іншыя рукі».

ГУБАЗіК у сваім неафіцыйным тэлеграм-канале прыгразіў, што за кожны новы заказ пасля надання статусу на пакупніка будзе заводзіцца крымінальная справа, па якой прадугледжаны тэрмін да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Брэнд упрыгожанняў стварыла беларуская дызайнерка, якая пасля пратэстаў 2020 года пераехала з Мінска ў Грузію.

Самым вядомым з упрыгожанняў стаў кулон «Беларусь са слязой», які носіць шмат людзей як у Беларусі, так і за мяжой.

Днямі КДБ прызнаў брэнд «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да брэнду маюць Аляксандра Куркова, Марына Сергіеня, Ягор Бужылаў і Алена Куляшова.

Каментары9

  • Indrid Cold
    30.07.2025
    POV: стабільнасці рэжыма Лукашэнкі пагражае біжутэрыя
  • даведка
    30.07.2025
    КГБ признал, а угрожает почему-то ГУБОПиК... Шестёрками заделались у Тертеля?
  • Ня трусім
    30.07.2025
    Ціханоўскі сказаў нам "ня трэба баяцца, здымайце гэтыя маскі-шалікі". Мы слухаем свайго Першага Джэнтальмэна!

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць