БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса

1.04.2026 / 12:47

Nashaniva.com

«Зяленскі павінен ужо сёння прыняць рашэнне». 

Украіна павінна як мага хутчэй прыняць рашэнне аб вывадзе войскаў з тэрыторыі Данбаса. Так прэс-сакратар Крамля пракаментаваў словы Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Масква дала Кіеву два месяцы на вывад войскаў.

«Што тычыцца двух месяцаў, тут справа не ў двух месяцах. Зяленскі павінен ужо сёння прыняць рашэнне аб тым, каб украінскія войскі пакінулі тэрыторыю Данбаса. І пакінулі — выйшлі за межы адміністрацыйных межаў Данецкай Народнай Рэспублікі. Пра гэта казалася неаднаразова. І па ідэі Зяленскі павінен быў яшчэ ўчора прыняць такое рашэнне, як мы казалі — узяць на сябе адказнасць і прыняць такое нялёгкае рашэнне», — сказаў Пяскоў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула