Свет1414

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса

Крэмль спрабуе скарыстаць палітычную сітуацыю ў ЗША напярэдадні прамежкавых выбараў, каб націснуць на Вашынгтон.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Michael Probst

Уладзімір Зяленскі перакананы, што пытанне заканчэння вайны — не ў выхадзе Украіны з Данецкай вобласці. Пра гэта ён сказаў журналістам падчас Бучанскага саміту 31 сакавіка, піша ВВС. 

«Пытанне ў тым ліку, што цяпер новыя ўжо тэрміны, яны (расіяне. — Рэд.) называюць амерыканскаму боку. Я здзіўлены, што можна верыць у гэта. Проста здзіўлены. Столькі гадоў, шчыра, і працягваецца гісторыя», — сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што расіяне гавораць пра тое, што яны за два месяцы захопяць Данбас, і таму ва Украіны ёсць гэты час, каб выйсці з рэгіёна, «тады вайна скончыцца».

«Зараз новыя тэрміны. Яны сказалі (амерыканскаму боку — рэд.), што за два месяцы (гэта апошняя інфармацыя), за два месяцы яны захопяць усход нашай дзяржавы, цытуючы іх, захопяць Данбас. Таму ва Украіны ёсць два месяцы, каб выйсці, і тады вайна скончыцца», — сказаў Зяленскі, словы якога прыводзіць «Укрінфарм».

«А калі Украіна на працягу двух месяцаў не выйдзе, то Расія захопіць Данбас, і потым будуць яшчэ іншыя ўмовы», — дадаў Зяленскі.

«Лагічнае пытанне, калі іх мэта толькі Данбас, гэта маё пытанне нашым амерыканскім калегам, тады, калі яны змогуць захапіць Данбас, для чаго яны кажуць, што яны пойдуць далей, потым будуць іншыя ўмовы. То бок пытанне ўсё ж такі не Данбас», — адзначыў Зяленскі.

Ён перакананы, што расіяне не змогуць нічога захапіць за два месяцы і таму ціснуць.

«Амерыка можа ціснуць на Расію. Сёння Расія цісне на Амерыку, таму што набліжаецца момант midterm election (прамежкавых выбараў). Набліжаецца гэты момант, зразумела, што ЗША трэба рабіць розныя крокі, унутраныя, палітычна знешнія. Мы вельмі спадзяёмся на перагаворным трэку ўсё ж такі вярнуць пытанне ў логіку, а не ў эмацыйнасць Расіі», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі таксама анансаваў размову ў відэафармаце з амерыканскім бокам у сераду, 1 красавіка.

Вядома, што з украінскага боку ў ёй возьме ўдзел сакратар СНБА Рустэм Умераў, з амерыканскага — спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.

Зяленскі адзначыў, што размова будзе тычыцца таго, «дзе мы», і падрыхтоўкі да магчымай трохбаковай сустрэчы.

Каментары14

  • Filipp
    01.04.2026
    "«Лагічнае пытанне, калі іх мэта толькі Данбас, гэта маё пытанне нашым амерыканскім калегам, тады, калі яны змогуць захапіць Данбас, для чаго яны кажуць, што яны пойдуць далей, потым будуць іншыя ўмовы. То бок пытанне ўсё ж такі не Данбас»"©
    Відавочна, што пытанне не ў Данбасе, а ў тым, здольна лі кіраўніцтва Украіны ацаніць сітуацыю і дыпламатычным шляхам вырашаць канфлікты. Тое, што ўкраінскія салдаты могуць вырашаць канфлікты вайсковым шляхам ( і могуць бодра) гэта ўжо зразумела ўсяму свету.
  • понятно
    01.04.2026
    Кремлядям нужна вся Украина, трампу нужен "мир", до ноябрьских выборов в США, ценой капитуляции Украины, а потом гойда до Киева и Днепра.
    Похоже на то, что трамп согласен отдать всю Украину путину, ради утопии, что он оттянет её от Китая, а если точнее то ради освоения 12 триллионов долларов, от кремлёвских, за 20 лет, а оттягивание России от Китая - просто ширма.
  • Цвярозы позірк
    01.04.2026
    1) я не веру, што Рашка за два месцы зможа дазахапіць Данбас, бо яна гэта ўжо пяты год зрабіць ніяк не можа
    2) пры гэтым я веру ў тое, што як толькі Рашка атрымае поўны кантроль над Данбасам (не важна, якім чынам), то вайна сапраўды можа скончыцца

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі9

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць