БЕЛ Ł РУС

У Клецкім раёне прадаюць за бесцань сядзібу Яленскіх

4.04.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Прадаецца былая сядзіба Яленскіх у аграгарадку Туча Клецкага раёна. Яе лёс вырашыцца на аўкцыёне 27 красавіка. Пачатковая цана вельмі нізкая — усяго адна базавая адзінка (45 рублёў).

Фота: БУТБ

Гэта месца мае багатую гісторыю. Спачатку землямі валодала маці караля Жыгімонта ІІ Аўгуста, потым яны перайшлі да роду Радзівілаў, а пазней — да сям’і Яленскіх. Менавіта пры іх сядзіба дасягнула найбольшага росквіту.

У канцы XIX стагоддзя маёнтак займаў больш за 1700 гектараў. Там працавалі бровар, гаспадарчыя пабудовы, кузня. Сам будынак сядзібы быў прадстаўнічым — з калонамі, вялікімі заламі і тэрасай з выглядам на парк. Унутры знаходзіліся каштоўныя рэчы: слуцкія паясы, старадаўняя мэбля, кнігі і дываны.

Пасля таго як Яленскія пакінулі маёнтак, будынак спачатку выкарыстоўваўся як казарма, шпіталь, вучэбны цэнтр і майстэрні. У 2000‑х гадах яго закансервавалі.

Цяпер на продаж выстаўлены двухпавярховы цагляны дом плошчай каля 800 квадратных метраў з мансардай, падвалам, прыбудовамі і тэрасай. Будынак мае статус гістарычнай культурнай каштоўнасці, таму яго нельга свабодна перабудоўваць — усе работы павінны захоўваць яго аўтэнтычны выгляд.

Фота: БУТБ

Разам з сядзібай пакупніку перададуць у арэнду на 50 гадоў зямельны ўчастак плошчай каля 1,2 гектара. У будынку можна адкрыць, напрыклад, гатэль, рэстаран, кавярню, спартыўны або офісны цэнтр, але з улікам патрабаванняў па захаванні спадчыны.

Чытайце таксама:

Сядзіба Яленскіх у Клецкім раёне, якую прадавалі двойчы, зноў шукае гаспадара

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў

У Чачэрску зноў выставілі на аўкцыён старадаўнюю сядзібу

Гістарычны будынак прадаюць за 42 рублі ва Ушацкім раёне

У Талачынскім раёне выставілі на продаж старую сядзібу Цюндзявіцкіх

Каментары да артыкула