Грамадства22

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў

На аўкцыён зноў выставілі комплекс закінутых гаспадарчых пабудоў, якія адносяцца да былой сядзібы Храптовічаў.

Такая Мураванка была ў сярэдзіне XIX стагоддзя

У народзе яе называюць «Мураванка Храптовічаў». Руіны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці і ўсё ніяк не могуць знайсці гаспадара. Праз некалькі не адбытых аўкцыёнаў лот аддаюць літаральна па цане аднаго паходу ў краму. 

Гісторыя ў пабудоў цікавая. Яўхім Храптовіч — адзін з прагрэсіўных памешчыкаў свайго часу. Ён яшчэ да адмены прыгоннага права вызваліў сялян, даў ім адукацыю і навучыў весці гаспадарку. У сямейства была свая сядзіба ў аграгарадку Шчорсы, а ў кіламетры ад яе ў пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны гаспадарчы двор, які і атрымаў назву Мураванка. Там выраблялі сыр па швейцарскіх тэхналогіях, працавалі маслабойня і лесапільня, разводзілі коней.

Актуальны стан

Будынкі зроблены ў характэрным для таго часу «замкавым» стылі: вежы, цагляныя фасады і масіўныя сцены. У склад лота ўваходзяць два капітальныя збудаванні: адно з іх уключае ў сябе ветлячэбніцу, цялятнік, кароўнік, свіран з агароджай агульнай плошчай 778,9 метра, іншае ўяўляе сабой цялятнік і свіран агульнай плошчай 752,9 метра. Зямельны ўчастак памерам 6,3787 га перадаецца ў арэнду на 50 гадоў.

Аб'ект не ахоўваецца дзяржавай, але ўчастак мае гісторыка-культурнае прызначэнне, таму пакупніку трэба будзе выканаць пэўныя ўмовы. Дзейнасць на аб'екце трэба пачаць не пазней чым праз 2 гады пасля куплі. Рэканструкцыю варта пачаць не пазней за 5 гадоў. Калі гаспадар вырашыць ператварыць руіны ў жыллё, то зрабіць гэта яму трэба на працягу 7 гадоў. Выкарыстанне ўчастка пад жылую, адміністрацыйную, гандлёвую ці іншую забудову даступна па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Пачатковая цана — усяго 90 рублёў.

Нагадаем, што ў мінулым годзе аб'ект спрабавалі прадаць ажно за 297 662 рублі. Такая рэальная ацэначны кошт аб'екта. Розніца каласальная. Тым не менш калі пакупнік не выканае прад'яўленыя яму ўмовы, то розніцу паміж цаной куплі і ацэначным коштам прыйдзецца вярнуць у бюджэт дзяржавы.

Каментары2

  • Мария
    11.03.2026
    А государство разве не обязано восстановить это наследие белорусской истории? Разве это не гордость белорусского народа? Разве это не часть туристического маршрута? Министерство культуры есть, а работы его нет! Бездари и болваны. Как туалет из госимущества на продажи бросили….Мозгов нет.
  • Шляхта будавала
    11.03.2026
    Халопы паспрабуюць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць