Культура

Сядзіба Яленскіх у Клецкім раёне, якую прадавалі двойчы, зноў шукае гаспадара

У вёсцы Туча на аўкцыён ізноў выставілі за сімвалічную суму былую сядзібу канца XVIII стагоддзя. У 2021 годзе яе ўжо куплялі за бесцань, але нічога з ёй зрабіць не змаглі. 

Чатырохкалонны порцік сядзібы Яленскіх у Тучы. Фота: poshyk.info

У Клецкім раёне зноў на аўкцыён выставілі былую сядзібу роду Яленскіх — адзін з найцікавейшых прыкладаў шляхецкай архітэктуры канца XVIII стагоддзя.

На сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы будынак фігуруе пад назвай «будынак школы» і з датай 1918 год, праз што цяжка зразумець, што насамрэч гаворка ідзе пра помнік класіцызму, якому больш за дзвесце гадоў. Толькі з апісання можна даведацца, што гэта частка былой сядзібы, прызнанай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Акрамя самога сядзібнага дома, захаваліся таксама фрагменты парку, вадаёмы і рэшткі гаспадарчых пабудоў.

Задні фасад сядзібы ў Тучы. Фота: Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Ад шляхецкага маёнтка да «будынка школы»

Маёнтак Туча, што на беразе ракі Тучанкі, вядомы з XVI стагоддзя і на працягу некалькіх пакаленняў належаў роду Яленскіх герба «Корчак». У розныя часы ў яго склад уваходзілі фальваркі Яновічы, Дунаевічы і Мураванка, якія пазней сталі асобнымі гаспадаркамі. Апошняй уладальніцай Тучы перад вайной была Ядвіга Яленская з роду Мяльжынскіх.

Сядзіба Яленскіх у пачатку XX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

У канцы XVIII стагоддзя адзін з уладальнікаў узвёў тут мураваны дом у стылі класіцызму — на падмурку старой барочнай планіроўкі. Цэнтральная частка будынка мела чатырохкалонны порцік тасканскага ордара з трохвугольным франтонам, што надавала яму строгасць і велічнасць.

Сядзіба Яленскіх у пачатку XX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

У інтэр’ерах, паводле апісанняў, былі парадная зала, мансарда, камін у перадпакоі, а падлогі ўпрыгожваў ўзорысты паркет, зробленыя з розных парод, печы — белая кафля з пазалотай.

Паркавы бок сядзібы быў адкрыты ў бок вадаёмаў, што рабіла панараму асабліва маляўнічай: дом адлюстроўваўся ў вадзе, а перспектыву падкрэслівалі белыя таполі і канадскія елкі. Да будынка можна было пад’ехаць па дамбе ўздоўж рэчкі або па алеі, што вяла праз партэр і браму ў гаспадарчы двор.

Былая кузня на тэрыторыі сядзібы. Фота: Wikimedia Commons

За домам раскінуўся парк з ліпавымі алеямі і баскетамі, а побач знаходзіўся сад і гаспадарчыя пабудовы — свірны, стайні, кароўнікі. Асабліва добра былі зроблены драўляныя амбары, адзін з якіх меў нават галерэю на калонах.

Драўляны свіран на тэрыторыі сядзібы. Фота: Яндэкс Карты

Пасля савецкай нацыяналізацыі маёнтак чакаў лёс многіх беларускіх сядзіб: спачатку ў ім размяшчалася бальніца, а з 1970‑х гадоў — школа. Менавіта тады да асноўнага корпуса прыбудавалі спартзалу, што парушыла арыгінальныя прапорцыі будынка. Калі школа зачынілася, будынак пачаў паступова занепадаць.

Тры спробы вярнуць жыццё

Сядзіба ў Тучы ўжо двойчы прадавалася на аўкцыёне. У 2011 годзе яе набыў прыватны ўладальнік, але рэстаўрацыйныя работы так і не пачаліся.

У 2021‑м сядзібу купілі прадпрымальнікі з Маладзечна за 29 рублёў, паабяцаўшы стварыць аздараўленчы комплекс. Аднак і гэтая ініцыятыва скончылася нічым.

Цяпер, у 2025 годзе, сядзіба зноў прапануецца пакупнікам. Пачатковы кошт — 42 рублі, але пакупнік мусіць выканаць шэраг умоў: атрымаць дазвол Міністэрства культуры, распрацаваць навукова-праектную дакументацыю і правесці рамонтна-рэстаўрацыйныя працы цягам сямі гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць