У Смаргоні ў першым матчы футбольнага сезону мяч на поле даставілі на трактары ВІДЭА
Перад пачаткам матчу першай лігі мясцовай «Смаргоні» з мінскім «Юні Ікс Лабс» мяч суддзі даставілі не звычайным спосабам, а на маленькім трактары. Звычайна арбітр выходзіць на поле ўжо з мячом або бярэ яго са спецыяльнай падстаўкі, але тут вырашылі зрабіць арыгінальны перформанс.
Скрыншот з відэа
Прыкладна за хвіліну да пачатку гульні да поля пад’ехаў трактар з мячом. Суддзя падышоў да яго, узяў мяч і пасля гэтага накіраваўся з ім да цэнтральнага круга.
Такі ход быў невыпадковы: у Смаргоні працуе завод, які вырабляе міні-трактары і мотаблокі. Такім чынам арганізатары матчу хацелі звярнуць увагу на мясцовую вытворчасць.
Пры гэтым сама гульня для гаспадароў атрымалася няўдалай — смаргонская каманда прайграла гасцям з лікам 0:3.
Чытайце таксама:
Экс-форвард зборнай Беларусі ўзначаліў каманду другой лігі
Беларуская зборная паднялася ў рэйтынгу ФІФА
Футбольная зборная Беларусі выйграла свой першы матч пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі