Трамп нагадаў Ірану пра свой ранейшы ультыматум і даў яму 48 гадзін
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прад’явіў Ірану новы ўльтыматум — дакладней, нагадаў, што заканчваецца тэрмін папярэдняга. Ён заявіў, што ў Ірана засталося двое сутак на тое, каб перастаць блакаваць Армузскі праліў.
Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
«Памятаеце, як я даў Ірану дзесяць дзён на тое, каб заключыць здзелку або адкрыць Армузскі праліў? Час заканчваецца — 48 гадзін да таго, як на іх абрынецца пекла», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Першы раз Трамп даваў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва 21 сакавіка. Тады ён заявіў, што пасля заканчэння гэтага тэрміну ЗША знішчаць найбуйнейшыя электрастанцыі Ірана.
Праз два дні Трамп заявіў, што ЗША вядуць з нейкімі прадстаўнікамі Ірана «вельмі прадуктыўныя размовы», і таму ён адкладае ўдары па электрастанцыях.
Затым ён перанёс тэрмін яшчэ раз, і цяпер ён павінен скончыцца 6 красавіка.
Чытайце таксама:
Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%
Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна
Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое
Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам