Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат
Слуцкі мясакамбінат афіцыйна стаў часткай агракамбіната «Дзяржынскі» з 1 красавіка 2026 года. Рашэнне пра далучэнне было прынята яшчэ раней, піша Office Life.
Фота: Office Life
Акцыянеры Слуцкага мясакамбіната падтрымалі рэарганізацыю, пасля чаго прадпрыемства ўвайшло ў склад буйнога дзяржаўнага аграхолдынгу. Цяпер яно працуе не як асобная структура, а як вытворчая пляцоўка «Дзяржынскага».
Гэта не адзінае пашырэнне агракамбіната. У апошнія гады ён ужо далучыў шэраг іншых прадпрыемстваў — у тым ліку камбікормавы завод, сельгаспрадпрыемства і хлебапрадуктовы камбінат. Яшчэ раней у яго склад увайшлі буйныя птушкафабрыкі і мясакамбінаты. У выніку «Дзяржынскі» стаў адным з найбуйнейшых аграрных холдынгаў у Беларусі.
Кіраванне слуцкай пляцоўкай цяпер ажыццяўляе прадстаўнік агракамбіната «Дзяржынскі», які адначасова з’яўляецца галоўным інжынерам кампаніі.
Таксама паведамляецца, што дзяржава падтрымлівае развіццё гэтых прадпрыемстваў: плануецца выдзяленне значных сродкаў на інвестпраекты. У планах — будаўніцтва завода па вытворчасці бялковага парашку і мадэрнізацыя вытворчасці на мясакамбінаце.
Чытайце таксама:
Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа
За тры гады ў Беларусі ўтрая павялічылі вытворчасць індычаціны
Агракамбінат «Дзяржынскі» працягвае пашырацца, далучае «Мінскі мясакамбінат»