Грамадства2727

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што праз лішнюю вагу яму давялося перагледзець свой рацыён і адмовіцца ад некаторых прадуктаў. Пра гэта ён паведаміў 20 студзеня падчас уручэння ўзнагарод Дзяржаўнага знака якасці.

Лукашэнка з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Валааме 26 ліпеня 2024 года. Фота: прэс-служба Крамля

Падчас наведвання выставы «Дасягненні суверэннай Беларусі» Лукашэнка спыніўся каля стэнда агракамбіната «Дзяржынскі», дзе паразмаўляў з кіраўніком прадпрыемства Уладзімірам Лук’янавым. У размове ён прызнаўся, што больш не ўжывае шакаладу.

Са слоў палітыка, калі ён убачыў у каталогу прадукцыю, у тым ліку шакалад «Алёнка», то захацеў пакаштаваць, але адмовіўся ад гэтай ідэі. Як кажа Лукашэнка, яго праціўнікі пастаянна звяртаюць увагу, што ён набраў вагу, таму ён цяпер імкнецца яе скінуць. Менавіта таму, з яго слоў, шакалад і рагачоўскую згушчонку ён выключыў з рацыёну. Замест усяго гэтага яму прывезлі з выставы індыка, якога ён і пакаштаваў днём.

Раней жа, як кажа Лукашэнка, ён часам дазваляў сабе з’есці нанач каўбасы:

«Часам грашыў увечары. Вазьму кавалак, адрэжу, з'ем без хлеба».

Але гэтыя грахі ўжо ў мінулым. Цяпер па вечарах Лукашэнка нібыта ўвогуле нічога не есць.

Каментары27

  • Дзікпікавіч
    20.01.2026
    Ікру асятровую мажа кожны дзень
  • Вольга
    20.01.2026
    Каб жа ты задавіўся разам са сваім умкам і колям.
  • Varona
    20.01.2026
    Глебу рыхтуе... Будзе калоць лякарства для пахудзення, што Коул перадаў, а расказваць, што вось які валявы крэмень, каўбасу не есь і худзее.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць