У Брэсце спынілі працу адразу трох кавярняў
Праверку ўстаноў, якія ўсе належаць аднаму ўладальніку, правялі Камітэт дзяржаўнага кантролю разам з санітарнай службай.
Фота: t.me/kgk_oficial
У дзвюх кавярнях выявілі, што там выраблялі спіртавыя настойкі з сыравіны сумнеўнай якасці і без неабходнай тэхналагічнай дакументацыі. Такая дакументацыя абавязковая, бо пацвярджае бяспечнасць і склад прадукцыі.
Фота: t.me/kgk_oficial
Акрамя таго, падчас праверкі было ўтылізавана больш за 60 літраў алкаголю з-за парушэнняў умоў яго захоўвання.
У выніку дзейнасць устаноў прыпынена да ліквідацыі ўсіх парушэнняў.
Чытайце таксама:
Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?
У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам
У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш
На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?