Грамадства

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Побач з гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Тытан» на праспекце Дзяржынскага, 104 адкрываецца новая галерэя з вялікім фудкортам. Тэставае адкрыццё адбылося сёння, піша Realt.by

Для «Тытана» гэта стане самым маштабным абнаўленнем за ўсю яго гісторыю. Комплекс, знаёмы гараджанам з 2009 года, папоўніўся новай гандлёвай галерэяй плошчай 7,5 тыс. «квадратаў». Тое, што раней было вулічнай аркай і офіснымі памяшканнямі, ператварылася ў трохпавярховую прастору з панарамнымі вокнамі, высокімі столямі пад 5 метраў і шырокімі праходамі.

Першыя два ўзроўні галерэі адведзены пад крамы адзення і абутку. Таксама ў новай галерэі з’явяцца ювелірныя крамы, крамы касметыкі і парфумерыі, аптэка, барбершоп.

Ля ўваходу ў новую частку размесціцца кавярня Paragraph з адкрытай пасадкай, а ў «Хінкальні» і «Адэса-мама» з’явяцца дадатковыя месцы з выглядам на атрыум. Каб наведвальнікам было прасцей арыентавацца, у ГЗЦ абнавілі навігацыю і ўсталявалі мультымедыйны экран.

Трэці паверх зрабілі скразным, каб можна было прайсці комплекс наскрозь. Менавіта тут адкрыецца новы фудкорт, які аб’яднае каля дзесяці розных карнэраў.

У меню абяцаюць разнастайнасць — ад амерыканскіх бургераў у States і італьянскай піцы ў Koala да туркменскіх кебабаў у KaraKum і мексіканскіх закусак у Cacto. Таксама можна будзе замовіць тайскія супы ў Pad Thai, шаурму ў «Ого!», узбецкі плоў у Sufra і звыклую хатнюю кухню ў «Шэff-буфеце». Усяго тут будзе каля 200 пасадачных месцаў. Дадаткова ўсталявалі вялікі экран для трансляцый.

«Мы рады, што можам удасканальваць прастору для нашых гасцей. Галерэя атрымалася зручнай, стыльнай і сучаснай, а новы фудкорт — прасторным і разнастайным: цяпер у нас сапраўды прадстаўлены вялікі выбар на любы густ», — адзначае кіраўніца ГЗЦ «Тытан» Ірына Собаль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне13

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак13

У «Мінск-Свеце» на вуліцы знайшлі двух братоў без прытомнасці. Адзін з іх памёр5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне13

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць