БЕЛ Ł РУС

У Прыпяцкім нацыянальным парку паказалі, як мяўкаюць беларускія рысі ВІДЭА

6.04.2026 / 18:24

Nashaniva.com

У Прыпяцкім нацыянальным парку паказалі рэдкае відэа з рыссю — на ім самец кліча самку падчас шлюбнага перыяду, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Аказалася, што рысі сапраўды «мяўкаюць», але гэты гук зусім не падобны да звычайнага кацінага мяўкання. Ён значна ніжэйшы, больш грубы і нагадвае хутчэй глухі рык, які рэдка можна пачуць у прыродзе.

Посмотреть в Threads

Такія гукі звязаныя з перыядам гону, які ў беларускіх рысяў звычайна прыпадае на люты і сакавік. У гэты час самцы, якія звычайна жывуць вельмі ўтойліва і паасобку, пачынаюць шукаць самак і актыўна пазначаюць сваю тэрыторыю.

Калі яны знаходзяць пару, паводзяць сябе даволі асцярожна і некаторы час «знаёмяцца». Нягледзячы на адносна мяккія паводзіны ў гэты перыяд, самец застаецца з самкай толькі на кароткі час.

Пасля гэтага самка самастойна выхоўвае рысянят, а самец не ўдзельнічае ў іх далейшым жыцці.

Чытайце таксама:

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Шуневіч: Адзіная мэта дазволу палявання на мядзведзяў і рысяў — даць больш свабоды паляўнічым у выбары трафеяў

Каментары да артыкула