БЕЛ Ł РУС

У Магілёве адкрыюць спеўны фантан з выкананнем «Белавежскай пушчы»

6.04.2026 / 23:29

Nashaniva.com

У Магілёве з’явіцца новы спяваючы фантан, які будзе выконваць у тым ліку вядомую песню «Белавежская пушча». Спіс музыкі ўжо зацверджаны гарадскімі ўладамі, але яго могуць памяняць з улікам пажаданняў жыхароў, паведаміла прэс-служба Магілёўскага гарвыканкама.

Фота: vyacheslav_kislov / instagram.com

Фантан плануюць запусціць ужо ў гэтым сезоне. Яго будуюць на рацэ Дубровенка прыкладна за 30 метраў ад берага.

Канструкцыя будзе шматузроўневая: струмені вады будуць «танцаваць» пад музыку, а падсветка — змяняцца ў такт мелодыям.

У праграме прадугледжана некалькі паўгадзінных музычных блокаў, у якія ўвойдуць як класічныя творы, так і сучасныя хіты. Сярод іх ёсць і знакамітая «Белавежская пушча».

Пры гэтым плэйліст плануюць рэгулярна абнаўляць. Жыхарам горада прапануюць ужо цяпер прапаноўваць свае варыянты песень.

Чытайце таксама:

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк

Каментары да артыкула