БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках

9.04.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Відэарэклама шакаладу, названага ў гонар галоўнай карнай структуры рэжыму Лукашэнкі, з'явілася ў сацыяльных сетках кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

Скрыншот з відэа

У «крэатыўным» рэкламным роліку чалавек у цывільным (магілёўскі блогер) звяртаецца да «бандытаў, карупцыянераў і экстрэмістаў». Прэзентаваны ім шакалад, па яго словах, «пазбавіць ад кепскіх думак, карысны для мозгу і падыме настрой».

Само прадпрыемства напісала, што шакалад вырабілі яны, і лічыць, што гэта «ідэальная рэклама».

Праўда, энтузіязму ад патэнцыйных пакупнікоў пакуль не відаць, у Threads пост з ролікам за 7 гадзін сабраў усяго 4 лайкі і 4 каментары. Усе яны адмоўныя:

«Цудоўны прыклад, як адзін недалёкі сммшчык можа абнуліць усе намаганні вытворцаў»;

«Якое брыдоцце. Спадзяюся, гэта пабачыць як мага болей людзей і яны больш ніколі нічога не будуць у вас набываць;

«Пака-пака, цяпер родных будзем прасіць прывозіць толькі Спартак».

Пазней «Камунарка» выдаліла гэта відэа. Выглядае, што гэты шакалад быў выраблены не для продажу, а на замову сілавых структур, да юбілею ГУБАЗіКа.

Чытайце таксама:

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі

Каментары да артыкула