Грамадства77

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі

Дзяўчына, якая жыве ў Англіі (а раней жыла ў Расіі і ва Украіне), пацікавілася ў карыстальнікаў Threads, ці цікавая Беларусь з турыстычнага пункту гледжання. Пры гэтым яна падзялілася наборам таго, што чула пра краіну. Беларусы актыўна адгукнуліся і пракаментавалі факты, заўважыла выданне Hrodna.life.

Навагрудскі замак. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

«Пра Беларусь ведаю толькі, што ў іх смачны шакалад, шмат бландзінаў і трэба насіць святлоадбівальныя элементы на адзенні, яшчэ быццам чыста на вуліцы. Ці ёсць у Беларусі нешта такое, што варта было б убачыць?», — напісала дзяўчына.

У каментарыях абмяркоўвалі і стэрэатыпы пра знешнасць жыхароў, і якасць шакаладу, і тое, што варта паглядзець у краіне.

Пра бландзінаў

Некаторыя карыстальнікі засумняваліся ў распаўсюджаным стэрэатыпе пра вялікую колькасць бландзінаў у Беларусі.

«Бландзіны? Беларусы? Не чуў. Мне здавалася, брунеты ў асноўным. Як мінімум, я заўсёды так бачыў. Русавалосых хлопцаў дык дакладна ўжо вельмі мала», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Згодная, вельмі стары стэрэатып. Беларусы русыя ў асноўным. Розных тонаў», — адказала іншая дзяўчына.

«Ну паслухайце, славянам, асабліва паўночным, у цэлым больш уласцівыя светлыя валасы», — дадаў яшчэ нехта.

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі
Здымак ілюстрацыйны. Фота: pexels.com

«Светла-русых прам шмат. Мая статыстыка: спаборніцтвы сына па каратэ. Я гляджу з трыбун на некалькі соцень дзяцей. Усе ў белай форме. Мой светла-русы літаральна як усе, вельмі цяжка вокам выхапіць, трохі рудых, цёмных і бландзінаў пабольш», — падзяліўся яшчэ адзін чалавек.

«Не ведаю, дзе вы жывяце ў Беларусі, але з таго, што я бачу, напэўна ў 90% людзей тут русыя валасы — ад светла-русых да цёмна-русых. Бландзінаў сапраўды вельмі мала, але брунетаў яшчэ менш», — напісаў іншы.

Пра шакалад

Шмат абмеркаванняў выклікаў і беларускі шакалад.

«Пра шакалад хлусяць», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Шакалад ужо памёр, выкрэслівайце», — дадаў іншы.

«Пра шакалад наогул міма. Ніхто з еўрапейцаў не будзе ў захапленні ад нашага шакаладу, які стаў пластылінавым. У Еўропе шмат добрага шакаладу. Ну каму спадабаецца «Камунарка» пасля шакаладу Lindt?» — адзначыла дзяўчына.

Аднак з гэтым меркаваннем пагадзіліся не ўсе.

«Мне мама вязе наш шакалад і зефір. Бельгійскі надакучыў. Я хачу нашага «Кузнечика»», — напісала адна з тых, хто адказваў.

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі
Фота: irecommend.ru

«Густы розныя. Мне, напрыклад, Lindt не вельмі, яшчэ менш падабаецца, калі бачу цэны. Нейкія вар’яцкія цэны шакаладу. Добра, што я не фанатка салодкага», — напісала іншая карыстальніца.

«Пацвярджаю! Наш шакалад, на жаль, нясмачны. А апошнім часам наогул стала немагчыма есці. Я не асаблівая аматарака, але раней часам купляла пэўныя цукеркі і шакалад», — заўважыла яшчэ адна.

«Шакалад калісьці быў смачным. Але ў пагоні за таннасцю ён сапсаваўся. Напрыклад, на трэцім Мінскім хлебазаводзе быў торт «Ленінградскі», вельмі смачны, я гатовы быў за яго душу прадаць. Але потым нешта змянілася, зрабілі «Ленінградскі Новы» — стала рэдкае лайно», — была і такая думка.

Што паглядзець

Абмяркоўвалі і турыстычныя магчымасці краіны. Некаторыя каментатары пісалі, што ў Беларусі не так шмат яркіх турыстычных аб’ектаў, ды і наогул «глядзець няма чаго». Многія з такімі тэзісамі не пагадзіліся.

«Пірамід у нас няма», — адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Аднак многія раілі канкрэтныя месцы для падарожжаў: Нарач, Браслаўскія азёры, Белавежскую пушчу, Гродна і Брэст, а таксама беларускія балоты. Таксама раілі ўжо гатовыя маршруты па краіне. Расказвалі пра веламаршруты.

Пра турызм і затрыманні

Нагадалі і пра затрыманні, якія адбываюцца ў краіне.

«Калі прысесці за дробязь якую не баіцеся, можаце паехаць. Але калі вы ў Англіі, то замкамі і туманамі вас не здзівіш. Раўніна. Шмат азёр. Дарогі горшыя, чым у Еўропе. Затое камеры на кожным кроку, асабліва ў Мінску. Штрафы выцягваюць з насельніцтва», — пералічыў каментатар.

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі
Стары горад у Гродне. Фота: Hrodna.life

Пры гэтым многія карыстальнікі ўсё ж адзначалі, што ў краіны ёсць свой асаблівы характар.

«Беларусь вельмі цікавая, нягледзячы на тое, што турызм развіты дрэнна. Месцаў класных вельмі шмат. Прырода прыгожая, людзі цудоўныя. Люблю, адным словам», — напісаў адзін з каментатараў.

«Беларусь — цудоўная краіна, калі выязджаць далей за ГЦ і Zara», — адзначыў іншы.

«Калі вы задаяцеся такім пытаннем, то ў вас купа гаўна ў галаве. Абсалютна любая краіна мае турыстычны патэнцыял ужо з таго пункту гледжання, што там свая гісторыя, звычаі і культура. Калі вы пра мора — яго няма. Гор няма. Пляжаў пясчаных няма. Але Беларусь — гэта своеасаблівы свет. Тут спакойна і няспешна. Не, тут не некранутыя лясы, але яны па-свойму прыгожыя. Балоты. Ёсць замкі, цэрквы, саборы, манастыры. Хай і не так шмат. Любы з іх у любой краіне мае сваю атмасферу. Я б у іншай краіне жыць не хацеў. У Беларусі цудоўна, спакойна і ёсць што паглядзець», — своеасабліва падсумаваў сказанае беларус.

Каментары7

  • Кнур
    12.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гы
    12.03.2026
    Што паглядзець? Ну як жа — крамы, у якой прадаюцца тавары, cтвораныя зняволенымі.
  • Очарование
    12.03.2026
    Разочарование, ну конечно если весной ранней/зимой, то грязно, но летом у нас прекрасная жизнь. Да, диктатура и от этого гнусно, но не прям такой убийственный вайб как вы написали что прост иди и вешайся.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць