У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары
У сацсетцы Instagram з’явілася новая функцыя — магчымасць рэдагаваць каментарыі пасля іх публікацыі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Цяпер карыстальнікі не абавязаныя выдаляць каментар, калі зрабілі ў ім сэнсавую або граматычную памылку — яго можна проста адрэдагаваць у самой галінцы абмеркавання. Праўда, зрабіць гэта можна будзе толькі на працягу 15 хвілін пасля публікацыі.
Пасля ўнясення зменаў каля каментарыя будзе з’яўляцца пазнака «адрэдагавана». Пры гэтым гісторыя зменаў не паказваецца — бачны толькі фінальны варыянт тэксту.
Абнаўленне ўкараняецца паступова і стане даступным усім карыстальнікам у найбліжэйшыя тыдні.