БЕЛ Ł РУС

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА

11.04.2026 / 20:02

Nashaniva.com

У ірландскім аэрапорце Шэнан невядомы прабраўся на амерыканскі транспартны самалёт C-130 і пачаў біць яго сякерай.

Скрыншот з відэа

Ірландская паліцыя паведаміла, што мужчына ўзростам больш за 40 гадоў пранік у «забароненую зону аэрапорта Шэнан» у графстве Клэр 11 красавіка раніцай.

На кадрах у сацыяльных сетках відаць, як мужчына залазіць на вялікі вайскова-транспартны самалёт і наносіць удары па крыле.

Затрымаць мужчыну атрымалася не адразу: мясцовым сілавікам прыйшлося падганяць мабільны трап і падымацца на борт. Парушальнік за гэты час паспеў пашкодзіць корпус. Праца аэрапорта спынялася на 25 хвілін.

У заяве паліцыі гаворыцца:

«Мужчына ва ўзросце за 40 гадоў быў арыштаваны паліцыяй за меркаванае крымінальнае пашкоджанне маёмасці незадоўга да 11 гадзін раніцы. Цяпер ён затрыманы ў адпаведнасці з раздзелам 4 Закона аб крымінальным правасуддзі 1984 года ў паліцэйскім участку дывізіёна Клэр-Тыперэры».

Ён можа ўтрымлівацца пад вартай да 24 гадзін, не лічачы перапынкаў. Як ён увогуле трапіў да вайсковага самалёта — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота

Каментары да артыкула