Свет22

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота

Некалькі самалётаў былі знішчаны на поўдні правінцыі Ісфахан падчас амерыканскай місіі па пошуку збітага лётчыка, паведамілі ў нядзелю іранскія вайскоўцы, піша Reuters. 

Сёння Трамп паведаміў, што другі лётчык, чый F-15 быў збіты ў Іране ў пятніцу, быў выратаваны. Аднак Іран заявіў пра правал місіі ЗША.

Прадстаўнік аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл Ірана заявіў, што два вайскова-транспартныя самалёты C-130 і два верталёты Black Hawk арміі ЗША былі знішчаны іранцамі.

У іншых заявах іранская армія і Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі таксама паведамілі, што ў правінцыі Ісфахан былі збітыя ізраільскі беспілотнік Hermes-900, а таксама амерыканскі беспілотнік MQ-9.

Іншыя крыніцы пішуць, што ЗША пасля эвакуацыі пілота самі знішчылі два пошукава-выратавальныя самалёты HC-130J Combat King II, якія не змаглі пакінуць Іран па невядомай прычыне. Самалёты былі падарваныя на зямлі, каб пазбегнуць іх захопу іранскімі сіламі. 

Каментары2

  • І чаго?
    05.04.2026
    Захад лепей кіне 200 мільёнаў жалеза, каб выратаваць чалавека. Бо ведае, як гэта адаб'ецца на астатніх людзя.

    Тады як барбары заўжды лічаць людзей за мяса, якое лягчэй замяніць чым накрадзеныя з захада тэхналагічныя тавары.
  • Что еще впаришь, не барбер жабинский?
    05.04.2026
    І чаго? , До-до, по 200 мульенов за каждого сбитого летчика теперь будут отстегивать.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць