БЕЛ Ł РУС

Гурскі і Губараў закрываюць бізнэс у Польшчы

13.04.2026 / 15:09

Nashaniva.com

Адзін з самых вядомых беларускіх венчурных інвестараў Юрый Гурскі і яго партнёр Аляксей Губараў ліквідуюць варшаўскае падраздзяленне сваёй інвестыцыйнай кампаніі Palta, піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.

Юрый Гурскі, скрыншот відэа

Фінансавае становішча Palta Poland цяжка было назваць бязхмарным яшчэ два гады таму. У 2024 годзе кампанія прасела амаль на 40% па выручцы (да 9 млн злотых — 2,2 млн еўра) і стала стратнай (крыху больш за 95 тыс. злотых). За 2025 год пакуль дадзеных няма, але, мяркуючы па ліквідацыі, сітуацыя не палепшылася.

На сёння засталіся Palta на Кайманавых астравах і кіпрская юрыдычная асоба Palta Group, зарэгістраваная ў пачатку мінулага года ў Лімасоле. На яе афіцыйным сайце ў пераліку актываў па-ранейшаму фігуруюць Flo Health і Simple, а таксама Zing Coach, Lovi і «вечная» Prisma Lab.

Чытайце таксама:

Беларускі IT-мільянер Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Каментары да артыкула