Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА
Відэа з удзелам астранаўткі NASA Крысціны Кук з місіі «Артэміда-2» стала вірусным у сацыяльных сетках і сабрала больш за 1,1 мільёна падабаек.
Скрыншот з відэа
Пасля вяртання на Зямлю разам з трыма калегамі з гістарычнага аблёту Месяца 47‑гадовую астранаўтку дома чакалі яе родныя і любімы сабака па мянушцы Сэдзі. Менавіта сустрэча з гадаванцам трапіла на камеру відэаназірання і была апублікаваная самой Кук у інстаграме.
На кадрах відаць, як сабака, пачуўшы знаёмы голас гаспадыні, імгненна бяжыць да дзвярэй і эмацыйна сустракае яе пасля доўгай адсутнасці. Відэа выклікала вялікі водгук у інтэрнэце — карыстальнікі пакідалі тысячы каментарыяў і дзяліліся ролікам.
Пазней астранаўтка таксама апублікавала дадатковае відэа, дзе яна гуляе з Сэдзі на пляжы. У абодвух кадрах яны выглядаюць вельмі шчаслівымі, і гэты момант многія карыстальнікі ўспрынялі як нагадванне, што часта найбольш радасці прыносяць самыя простыя рэчы і блізкія істоты.
Чытайце таксама:
«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе
Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі