Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту
Згодна з данымі Speedtest Global Index, на люты 2026 года Беларусь займала 101‑е з 104‑х месцаў па медыяннай хуткасці мабільнага інтэрнэту, піша выданне «Белорусы и рынок».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
27,32 Мбіт/с — гэта сярэдні паказчык хуткасці мабільнага інтэрнэту ў Беларусі. Павольнейшы сярод вывучаных Speedtest Global Index краін ён быў толькі ў Пакістане, Лівіі і Балівіі.
Для параўнання: паказчык лідара, якім з’яўляюцца ААЭ, складае 681,18 Мбіт/с.
Топ-10 краін па хуткасці мабільнага інтэрнэту:
- ААЭ — 681,18 Мбіт/с;
- Катар — 583,12;
- Кувейт — 380,15;
- Бахрэйн — 315,38;
- Бразілія — 262,35;
- Паўднёвая Карэя — 257,05;
- Балгарыя — 250,80;
- Бруней — 247,01;
- Саудаўская Аравія — 226,53;
- ЗША — 211,84.
Мабільны інтэрнэт хутчэйшы, чым у Беларусі, ва ўсіх краінах Балтыі, Польшчы, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Малдове і Украіне.
Фіксаваны шырокапалосны інтэрнэт
Што тычыцца праваднога інтэрнэту, то тут сітуацыя для Беларусі крыху лепшая. Па яго хуткасці — 90,78 Мбіт/с — краіна займае 82‑е месца са 153 краін свету. Беларусь зноў прайграе Украіне, а таксама Расіі, але апярэджвае Казахстан, Кыргызстан, Арменію і Грузію.
Апошняе месца па хуткасці фіксаванага інтэрнэту займае Куба, першае — Сінгапур.
Топ-10 лідараў фіксаванага інтэрнэту:
- Сінгапур — 420,92 Мбіт/с;
- ААЭ — 398,42;
- Ганконг — 350,88;
- Францыя — 350,42;
- Ісландыя — 347,18;
- Чылі — 337,64;
- Макаа — 317,85;
- ЗША — 308,11;
- В’етнам — 288,76;
- Данія — 287,99.
Чытайце таксама:
Паўднёвая Карэя ўводзіць базавы ўніверсальны доступ да мабільнага інтэрнэту
У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G
У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды
У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту
У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?