Свет2020

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды

Масква тыдзень жыве ў стане маштабнага мабільнага блэкаўту. З 5 сакавіка ў цэнтральных раёнах сталіцы РФ практычна цалкам знік мабільны інтэрнэт. Паводле крыніц у ІТ-сферы, Масква стала пляцоўкай для самага маштабнага тэсціравання сістэмы «белых спісаў». Калі раней расійская цэнзура працавала па прынцыпе «забаронена тое, што ў спісе», то новая мадэль (якую актыўна выкарыстоўвае Іран) працуе наадварот: забаронена ўсё, акрамя дазволенага.

Фота: Jon Hicks / Getty Images

У цэнтральных раёнах Масквы ўжо тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт. Аператары заяўляюць, што ад іх нічога не залежыць. Улады не называюць тэрмінаў, калі перабоі скончацца, тлумачачы гэта клопатам пра бяспеку. Магчыма, да сталіцы дайшлі вучэнні па адладцы працы «белых спісаў», якія ідуць з канца 2025 года па ўсёй краіне, піша BBC.

Даныя Цэнтра маніторынгу і кіравання сеткай сувязі агульнага карыстання, падпарадкаванага Раскамнагляду, сведчаць, што праблемы ўзнікаюць у абанентаў шэрагу аператараў, у тым ліку «вялікай чацвёркі» — МТС, «Білайна», «МегаФона» і Т2.

Улады пра гэта не папярэджвалі. Першыя праблемы з мабільным інтэрнэтам карыстальнікі заўважылі ўвечары 5 сакавіка. Спачатку — у Паўднёвай адміністрацыйнай акрузе, паведамляла выданне «Код Дурава», а затым і ў цэнтральнай частцы горада.

Карыстальнікі адзначалі, што працавалі сайты з «белага спіса» ўхваленых уладамі сэрвісаў, якія павінны быць даступныя нават пры адключэннях. VPN не дапамагае іх абысці. Праўда, адзін з жыхароў Масквы, з якім паразмаўляла выданне, распавёў, што ў яго не працуюць нават сайты са «спіса».

«Прычым у адным і тым жа месцы сувязь можа знікаць і з’яўляцца, але моманты з’яўлення звычайна менш працяглыя, чым моманты яе недаступнасці», — дзівіцца таму, што адбываецца, масквіч.

Паводле яго слоў, у метро сувязь таксама то знікае, то з’яўляецца, прычым усё працуе лепш зазвычай за Кальцавой лініяй метрапалітэна: «У мяне сёння з раніцы ў раёне станцыі «Беларуская» была сувязь, а ў метро, па-мойму, не было ў асноўным. Потым я выскачыў у раёне станцыі «Павялецкая», зноў была сувязь, а потым знікла».

З-за перабояў масквіч не змог выклікаць і таксі.

Суразмоўца Бі-бі-сі з сэрвісу таксі распавёў, што кіроўцаў злуе тое, што адбываецца.

Сэрвісы замовы таксі прымаюць меры, каб працаваць без мабільнага інтэрнэту. Напрыклад, «Яндэкс» прапануе кіроўцам выходзіць на лінію і прымаць замовы з дапамогай тэлефона, патэлефанаваўшы і выбіраючы опцыі націсканнем лічбаў на клавіятуры і атрымліваючы смс-пацвярджэнні.

Газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы пісала, што мабільныя аператары абмяжоўваюць сувязь па патрабаванні ўладаў. 6 сакавіка аператары паведамлялі, што сувязь знікае па незалежных ад іх прычынах. Ніхто не ведае нічога і пра тое, колькі гэта можа працягнуцца, сцвярджаюць крыніцы выдання The Bell на рынку.

7 сакавіка сувязь сталі адключаць, відаць, у зонах пакрыцця, а не па раёнах. Так, на адным баку вуліцы інтэрнэт і мабільная сувязь маглі быць, на іншым — не.

Аналіз выдання «Агенцтва» паказаў, што адключэнні закранаюць перш за ўсё цэнтральныя раёны Масквы.

Падобныя перабоі, але не ў такім маштабе, назіраюцца і ў цэнтры Пецярбурга. Адзін з жыхароў горада распавёў выданню, што па-за цэнтрам усё працуе нармальна, нават тэлеграм без VPN.

10 сакавіка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што абмежаванні звязаны з «забеспячэннем бяспекі», а на наступны дзень дадаў, што адключэнні законныя і працягнуцца столькі, колькі трэба.

Страты для бізнесу суразмоўца «Коммерсанта» на IT-рынку ацэньвае ў суму ад 3 да 5 млрд руб.

Сярод тых, хто пацярпеў найбольш — кур’ерскія службы, каршэрынг, рознічны гандаль з мабільнымі тэрміналамі аплаты. На гэтым фоне працягвае расці колькасць падключэнняў праваднога інтэрнэту.

Чаму гэта адбываецца?

Выданне РБК са спасылкай на крыніцу на рынку інфабяспекі паведаміла, што ўлады тэстуюць «белыя спісы». Гэтую тэхналогію пачалі прымяняць восенню 2025 года, каб змякчыць для людзей наступствы адключэнняў мабільнага інтэрнэту, якія ўлады тлумачаць барацьбой з налётамі ўкраінскіх дронаў.

Калі папярэднія метады цэнзуры працавалі па прынцыпе «ўсё дазволена, што не забаронена», то «белы спіс» дзейнічае па прынцыпе «ўсё забаронена, акрамя дазволенага». Так, напрыклад, блакуюць інтэрнэт у Іране. Паводле задумы, гэта дазваляе людзям заходзіць на некаторыя рэсурсы, калі няма мабільнага інтэрнэту. Спіс такіх рэсурсаў абнаўляе Мінлічбы.

Зараз у гэтым пераліку сайты дзяржструктур, некаторыя буйныя банкі, сэрвісы дастаўкі, таксі, маркетплэйсы, а таксама прапагандысцкія СМІ.

Працу «спісаў» пакуль не наладзілі. Па-першае, яны не рэгламентаваныя ніякім законам, па-другое, з таго часу, як яны сталі дзейнічаць, карыстальнікі пастаянна скардзяцца на тое, што яны альбо не функцыянуюць, альбо робяць гэта з перабоямі. Тым не менш некаторыя каментатары мяркуюць, што «спісы» — гэта правобраз будучага ізаляванага ад свету Рунэту, чым і тлумачыцца гіпотэза пра тое, што падзеі ў Маскве — гэта адладка працы гэтай тэхналогіі. Улады ніколі гэтага не пацвярджалі і тлумачаць любыя збоі мерамі бяспекі.

Да гэтага часу такія буйныя праблемы з інтэрнэтам у расійскай сталіцы здараліся толькі ў маі 2025 года пасля налётаў украінскіх дронаў. Затым адключаць мабільны інтэрнэт пачалі пастаянна па ўсёй краіне. Некаторыя гарады жылі без мабільнага інтэрнэту месяцамі.

Каментары20

  • Alex
    12.03.2026
    Зачем варварам интырнэт? Им нужны лапти, водка и бабалайка. И свободное стойло возле зомбоящика с поводырем в кадре. Все вместе это называется "абырвалг всея раисси".
  • Indrid Cold
    12.03.2026
    Санкцыі не працуюць © Калавеўскі, Краўцоў, Кныровіч
    А ў класычнай рэальнасці санкцыі за 4 гады прывялі да таго, што уўсе абсталяванне якое абслугоўвае мабільны інтэрнэт выпрацавала, а замяніць няма чым. Тым больш што дурныя рускія працягваюць купляць новую тэхніку, якая выкарыстоўвае больш і больш рэсурсаў штогод. Малайцы, працягвайце разбураць інфраструктуру :)
  • Ценителю творчества Булгакова
    12.03.2026
    Alex, завидуй молча. Лапти — это эко-обувь, водка — антисептик, а балалайка — предтеча электрогитары.

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць