БЕЛ Ł РУС

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт

13.04.2026 / 18:49

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» паведаміў: паводле інфармацыі крыніц з авіяцыйнай сферы, у аэрапорце Віцебска пачаліся работы з самалётам Іл-62М, які раней знаходзіўся на захоўванні. Такія выкарыстоўваюць усяго некалькі авіякампаній у свеце, піша Blizko.by.

Гэты борт (рэгістрацыйны нумар EW-564TR) упершыню падняўся ў неба ў 1993 годзе незадоўга да заканчэння вытворчасці Іл-62. Незвычайная для Беларусі ліўрэя тлумачыцца яго мінулым аператарам — урадам Гамбіі (меў бартавы нумар C5-RTG). У жніўні 2021 года борт быў перагнаны праз Джэрбу (Туніс) у Віцебскі аэрапорт, дзе затым стаў на захоўванне.

Рэгістрацыйны нумар EW-564TR сведчыць пра тое, што самалёт лічыцца ў флоце беларускай грузавой авіякампаніі Rada Airlines. Яна была ўтвораная ў 2015 годзе.

Паводле звестак, гаворка ідзе менавіта пра аднаўленне борта. Самалёт плануецца выкарыстоўваць самой авіякампаніяй, а не камусьці перадаваць.

Іл-62 — надзвычай рэдкі тып самалёта ў сучаснай эксплуатацыі: у свеце засталося ўсяго некалькі бартоў, якія яшчэ лётаюць.

Сёння такія самалёты можна сустрэць літаральна ў адзінкавых аператараў:

Чытайце таксама:

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі

Расійская «Победа» зноў пачне лётаць у Беларусь

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь

Каментары да артыкула