Свет44

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь

Сербская авіякампанія Air Serbia зноў пачала выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі на рэйсах паміж Бялградам і Масквой. Паводле даных Flightradar24, новы маршрут пачаў выкарыстоўвацца з 3 сакавіка 2026 года, заўважыў тэлеграм-канал «От винта | Авиация Беларуси».

Скрыншот з Flightradar24

Самалёты на лініі Бялград — Масква — Бялград цяпер рэгулярна пралятаюць праз мінскі раён палётнай інфармацыі (FIR Minsk (UMMV), хоць раней кампанія амаль пяць гадоў аблятала Беларусь.

Гэты маршрут лічыцца найбольш кароткім і зручным для авіяперавозчыка. У параўнанні з аблётам праз Польшчу і краіны Балтыі ён дазваляе скараціць шлях прыкладна на 100—150 кіламетраў. Гэта дае эканомію каля 10 хвілін палётнага часу і зніжае выдаткі на паліва. Акрамя таго, пры палёце праз Беларусь самалёт праходзіць праз меншую колькасць зон палётнай інфармацыі, што таксама памяншае навігацыйныя зборы.

Раней Air Serbia адмовілася ад палётаў праз Беларусь у маі 2021 года пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце, які быў вымушана пасаджаны ў Мінску. Пасля гэтага многія еўрапейскія авіякампаніі пачалі пазбягаць беларускай паветранай прасторы. Хоць Air Serbia не ўваходзіць у Еўрасаюз і не была абавязаная выконваць гэтыя рэкамендацыі, яна таксама змяніла свае маршруты.

Цяпер Air Serbia фактычна стала адзінай еўрапейскай авіякампаніяй (калі не лічыць расійскія і турэцкія), якая рэгулярна выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі. Акрамя таго, яна застаецца адной з нямногіх еўрапейскіх кампаній, што працягваюць выконваць рэйсы ў Расію.

Каментары4

  • joker
    11.03.2026
    орбан, фіца, шлендры маскоўскія, каб вы задушыліся
  • Толькі паліва страчаюць
    11.03.2026
    А чаму не праз Кіеў? Хутчэй жа
  • деньги огромная сила
    11.03.2026
    мне непонятно, почему Польша и Литва разрешают это делать. Пусть летают вокруг, через Турцию и Казахстан

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць