Беларусы ўсё больш ахвотна купляюць пустыя хаты ў вёсках
У першым квартале 2026 года ў Беларусі прыкметна вырас попыт на пустыя дамы. Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за гэты перыяд 431 такі аб’ект атрымаў новых уладальнікаў, паведамляе прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
262 хаты былі набытыя прамымі здзелкамі без удзелу аўкцыёнаў, а яшчэ 169 — прададзеныя праз таргі. Асобна адзначаецца, што амаль 248 аб’ектаў знайшлі пакупнікоў за мінімальную цану, роўную адной базавай адзінцы.
Па рэгіёнах найбольш актыўна дамы куплялі ў Мінскай вобласці — 118 аб’ектаў. Далей ідуць Гродзенская (107), Магілёўская (64), Брэсцкая (61), Віцебская (60) і Гомельская (21) вобласці.
Агулам адзначаецца тэндэнцыя росту цікавасці да пустых дамоў. Іх усё часцей разглядаюць не толькі як варыянт для пастаяннага пражывання, але і як лецішча, месца для пераезду за горад або магчымасць набыць недарагое жыллё для рамонту і адаптацыі пад уласныя патрэбы.
Чытайце таксама:
У Навагрудку на гарышчы знайшлі фрагмент яўрэйскага пергамента XVIII стагоддзя
Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў
Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў