Гісторыя11

У Навагрудку на гарышчы знайшлі фрагмент яўрэйскага пергамента XVIII стагоддзя

Мастак Віктар Васюкевіч з Навагрудка паказаў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі. Артэфакт быў знойдзены на гарышчы хаты сваяка мастака. Якім чынам рэліквія трапіла да сям’і жывапісца — высветліць цяпер складана, піша «Звязда».

Мастак з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку

Паводле сямейнай легенды, родныя Віктара ўцяклі з навагрудскага гета падчас нямецкай акупацыі, змяніўшы прозвішча: сапраўднае прозвішча яго маці было Кац. Прынесены імі скрутак быў схаваны на гарышчы вясковай хаты пад саломай, лістамі пергамента была засланая ўся падлога…

Па сведчаннях спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі, час стварэння помніка — прыкладна другая палова XVIII стагоддзя, пра што сведчыць стан чарніла, якое выкарыстоўвалася пры пісьме: яно мае рудое адценне.

Тора, або Пяцікніжжа Майсеева — свяшчэнная кніга іўдзейскай рэлігіі, была дадзена яўрэйскаму народу на гары Сінай. Яе тэкст перадаваўся на пергаментных скрутках, выкананых спецыяльна вывучанымі перапісчыкамі. Імі выкарыстоўвалася толькі скура кашэрнай жывёлы (ягняці), і пісец не меў права дапусціць ніводнага выпраўлення, іначай скрутак прызнаваўся рытуальна «нячыстым». 

Каментары1

  • Вынікі беларушчыны
    09.04.2026
    Ізноў маскоўскае "яўрэйскія", замест нашага натуральнага "жыдоўскія". Што за крыўлянне ды здзек з мовы?
    Палякам, ды іншым народам, так сама пісаць "ewrejskia"?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць