Увялі забарону на вылаў судака
У Беларусі з 15 красавіка ўводзіцца забарона на вылаў судака. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Судак. Фота: Wikimedia Commons
Абмежаванне будзе дзейнічаць з 15 красавіка да 30 мая і ўведзенае для таго, каб захаваць папуляцыю судака і стварыць спрыяльныя ўмовы для яго размнажэння ў вадаёмах краіны.
У гэты перыяд лавіць судака цалкам забаронена. Калі рыбіна ўсё ж трапілася ў сетку або на кручок, яе неабходна адпусціць назад у ваду.
За парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф ад 10 да 30 базавых адзінак (адна базавая адзінка складае 45 рублёў), а таксама дадатковая кампенсацыя — 18 базавых за кожную незаконна вылаўленую рыбу.
Калі шкода прыродзе перавысіць 100 базавых адзінак, можа быць ужо і крымінальная адказнасць.
У інспекцыі таксама заклікаюць грамадзян паведамляць пра факты парушэнняў у адпаведныя органы або па тэлефонах даверу.
Чытайце таксама:
У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?
Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака
У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб