БЕЛ Ł РУС

У Расіі рок-музыку ледзь не затрымалі за падабенства да ўкраінскага журналіста Гардона

15.04.2026 / 16:08

Nashaniva.com

На вакзале ў Санкт-Пецярбургу адбылася памылка сістэмы распазнавання твараў: яна прыняла расійскага рок-музыку, лідара гурта «Свабода важнейшая за моду» Дзмітрыя Галямінскіх за ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона, паведамляе Meduza.

Дзмітрый Галямінскіх. Фота: t.me/svmband

Інцыдэнт адбыўся на Маскоўскім вакзале. Паліцыя затрымала музыку, бо сістэма вызначыла яго як чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. Аднак пасля праверкі высветлілася, што гэта зусім іншы чалавек, і яго адпусцілі. Прычынай назвалі знешняе падабенства.

Сам Дзмітрый Галямінскіх расказаў, што проста ішоў па вакзале, калі да яго падбеглі супрацоўнікі і затрымалі. Паводле яго слоў, адзін з паліцэйскіх нават правяраў валасы і шчацінне на падбароддзі, каб упэўніцца, што гэта не маскіроўка. У выніку музыку адпусцілі, і ён паспеў на цягнік.

Зверху Дзмітрый Гардон, знізу Дзмітрый Галямінскіх. Фота: t.me/svmband

У расійскім МУС заявілі, што гэта першы падобны выпадак памылкі сістэмы, і падкрэслілі, што нічога сур’ёзнага не адбылося — чалавека проста праверылі і адпусцілі.

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон у Расіі абвешчаны ў вышук. Раней суд завочна прысудзіў яму 14 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў апраўданні тэрарызму, закліках да агрэсіўнай вайны і распаўсюдзе недакладнай інфармацыі пра дзеянні расійскай арміі.

Чытайце таксама:

Служба бяспекі Украіны заявіла, што прадухіліла чарговы замах на журналіста Дзмітрыя Гардона

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася

Дзмітрый Гардон атрымаў 14 гадоў калоніі ад расійскага суда — у тым ліку за зварот да беларусаў

Каментары да артыкула