БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль

15.04.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Беларуская авіякампанія «Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль пасля паўтарамесячнага перапынку, выкліканага канфліктам на Блізкім Усходзе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Рэйсы ў Тэль-Авіў былі часова спыненыя ў пачатку сакавіка з-за закрыцця паветранай прасторы краіны, пасля адмена рэйсаў неаднаразова падаўжалася. Цяпер плануецца, што рэгулярныя пералёты паміж Мінскам і Тэль-Авівам адновяцца з 19 красавіка 2026 года.

Самалёты будуць лётаць двойчы на тыдзень — у чацвер і нядзелю.

Вылет з Мінска запланаваны на 4:10, з прыбыццём у Ізраіль а 10:20. Зваротны рэйс з Тэль-Авіва будзе вылятаць аб 11:20 і прыбываць у Мінск а 17:45.

Квіткі можна будзе набыць праз афіцыйны сайт кампаніі, у яе офісах або ў турагентаў.

Чытайце таксама:

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа

«Белавія» пераходзіць на летні расклад

Авіярэйсы з Мінска на Мальдывы могуць запусціць у жніўні

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі

Каментары да артыкула