БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую

15.04.2026 / 22:37

Nashaniva.com

15 красавіка ў Казані мінскае хакейнае «Дынама» прайграла мясцоваму «Ак Барсу» з лікам 2:3 і вылецела з розыгрышу Кубка Гагарына на стадыі чвэрцьфіналу. Гэты матч быў чацвёртым у серыі, і ва ўсіх перамагла каманда з Татарстана.

Вынікі першых трох матчаў «Дынама» і «Ак Барса»: 1:2, 4:5 і 0:4. 

Перад пачаткам гэтай серыі прэс-служба Лукашэнкі распаўсюдзіла відэа, як ён наведаў трэніроўку «Дынама» і прывёз гульцам «допінг». 

«Лукашэнка прывёз хакеістам допінг. Найлепшы беларускі допінг. Сала, хлеб і мёд», — гаварылася ў подпісе да відэа.

Скрыншот з відэа

Учора, 14 красавіка, з'явіліся чуткі пра тое, што галоўны трэнер «Дынама», расіянін Дзмітрый Квартальнаў, звольнены. Але пасля клуб выступіў з абвяржэннем.

Чытайце таксама:

Авечкін: Спадзяюся, што гэта не мой апошні сезон у НХЛ

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

Каментары да артыкула