БЕЛ Ł РУС

Спрасцілі парадак перадачы маёмасці сельгасарганізацыям

16.04.2026 / 19:00

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў указ №129 «Аб спрашчэнні парадку перадачы маёмасці сельскагаспадарчым арганізацыям» паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Заря»

Дакументам прадугледжана, што юрыдычныя асобы маюць права даваць у бязвыплатнае карыстанне сельгасарганізацыям рухомую маёмасць без кампенсацыі налічанай амартызацыі, выдаткаў на ўтрыманне, эксплуатацыю, капітальны і бягучы рамонт гэтай маёмасці. Яны таксама могуць спісваць суму рэшткавага кошту маёмасці, якая бязвыплатна перадаецца, і выдаткаў, звязаных з яе перадачай, за кошт дадатковага капіталу і неразмеркаванага прыбытку (некампенсаванай страты).

Згодна з указам прыняцце рашэнняў аб перадачы бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі сельгасарганізацыям магчыма дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі — без атрымання адпаведнай згоды, а гаспадарчымі таварыствамі — незалежна ад іх фінансавага выніку ў выпадку аказання такой дапамогі ў выглядзе рухомай маёмасці.

Чытайце таксама:

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну

Каментары да артыкула