БЕЛ Ł РУС

Тэлефонных махляроў курыраваў крымінальны аўтарытэт родам з Асіповічаў

16.04.2026 / 22:18

Nashaniva.com

У Мінску затрымалі трох мужчын, якія раней мелі судзімасці і былі звязаныя з тэлефонным махлярствам. Як сцвярджаецца, кіраўніком групы быў 44‑гадовы ўраджэнец Асіповічаў, якога прэс-служба МУС называе крымінальным аўтарытэтам.

Скрыншот з відэа

Ад дзеянняў махляроў пацярпела 77‑гадовая жанчына — у яе выманілі больш за 40 тысяч рублёў.

Падчас ператрусаў у затрыманых знайшлі больш за 10 тысяч даляраў, рэчы, звязаныя з злачыннай дзейнасцю, а таксама вялікую партыю замежных цыгарэт без беларускіх акцызных марак.

Па факце завялі крымінальную справу за махлярства. Падазраваныя ўзятыя пад варту і знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі групу інтэрнэт-махляроў. Сярод іх — грамадзянін Беларусі

Пенсіянерка са Жлобіна лётала двойчы за мяжу, каб аддаць грошы махлярам

Мінчук забраў у падманутых махлярамі людзей 70 тысяч даляраў

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў

Каментары да артыкула