У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ
Магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі і высадзілі на набярэжнай Сожа, перажылі суровую зіму і расквітнелі, паведамляе выданне «Моцныя навіны».
Стваральнікі гэтай прыгажосці натхняліся цудоўнымі магноліевымі садамі ў Італіі, дзе турысты шпацыруюць па алеях пад ярка-чырвонымі і малінавымі бутонамі. Летась расліны пасадзілі каля гомельскага рэстарана «Праванс», а крыху пазней побач паставілі арэлі — хутка тут будзе карцінка, як з Pinterest.
«У лістападзе перад пахаладаннем для кожнай магноліі зрабілі зімовы дамок са спанбонда і сена. Пашанцавала, што да моцных маразоў выпаў снег, яго хапіла, каб прыкрыць дрэвы. Перазімавалі ўсе 23 расліны. Адразу як адтаяла глеба ў красавіку, магноліі палілі ўгнаеннем — да пачатку актыўнага росту і цвіцення, каб забяспечыць прырост парасткаў», — расказаў «Моцным навінам» заснавальнік рэстарацыі, які разам з жонкай сабраў па ўсёй краіне магноліі і высадзіў каля Сожа.
Чытайце таксама:
Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной
Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе