Грамадства

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

У Партызанскім раёне Мінска пачынаецца маштабны сезон добраўпарадкавання. Як паведаміў дырэктар мясцовага «Зелянбуда» Віталь Весялоў, сёлета асноўны акцэнт зробяць на стварэнні зон для ціхага адпачынку і пашырэнні сеткі экалагічных маршрутаў у межах Сляпянскай воднай сістэмы, пішуць «Мінск-Навіны».

Новыя маршруты для прагулак

У раёне плануюць абсталяваць дзве новыя экалагічныя сцежкі. Першая пройдзе ад вуліцы Сталетава да Дзіцячай чыгункі, а другая — у межах вуліцы Сталетава, завулка Казлова і вуліцы Даўгабродскай. На гэтых участках абновяць пакрыццё дарожак і ўсталююць сучасную садовую мэблю. Праекты распрацоўваюць з улікам мінімальнага ўмяшання ў прыроднае асяроддзе.

Кветкавыя каскады і шматгадовыя расліны

Цэнтральныя вуліцы і раздзяляльныя палосы дарог упрыгожаць кашпо з петуніямі, што створыць эфект кветкавых каскадаў.

«Зелянбуд» паступова адмаўляецца ад аднагадовых кветак на карысць шматгадовых раслін, якія захоўваюць прыгажосць некалькі сезонаў. 

Асаблівую ўвагу нададуць ружам: пасля станоўчых водгукаў мінчан мінулым летам, колькасць высаджаных кустоў павялічаць да 5 тысяч (летась было 4 тысячы).

Дэкаратыўныя кусты і дрэвы

Для азелянення прамысловых зон і паркаў ужо закуплена 4 тысячы дэкаратыўных кустоў, сярод якіх барбарыс і кізільнік. Таксама на тэрыторыі раёна высадзяць клёны, ясені і ліпы. Гэтыя пароды добра падыходзяць да мясцовага клімату, даюць шчыльны цень і эфектыўна чысцяць паветра.

Жыхароў раёна запрашаюць далучацца да азелянення падчас суботнікаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць