Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове
У Варшаве ўжо тры гады існуе беларускамоўная праваслаўная супольнасць — грамада пры капліцы Святога Рыгора Перадзэ. Служаць у прыходзе ў тым ліку па-беларуску. Цяпер хор супольнасці запісаў усю велікодную ютрань і часткова святочную літургію.
Паслухаць спевы і атрымаць доступ да нотаў можна тут.
Грамада збірае грошы на далейшыя запісы. Хочуць выдаць нотныя зборнікі для беларускамоўных літургій Святога Яна Залатавуснага і Святога Васіля Вялікага, а таксама зрабіць аўдыязапіс Боскай літургіі па-беларуску.
Усе матэрыялы супольнасць пры капліцы Святога Рыгора Перадзэ выкладае ў агульны доступ.
Капліца месціцца на вуліцы Леляхоўскай, 5, гэта на Ахоце (Lelechowska, 5).
У капліцы Святога Георгія Перадзэ, пры якой існуе супольнасць праваслаўных беларусаў. Фота Wikimedia Commons
Святы Рыгор Перадзэ быў выбітным грузінскім багасловам і гісторыкам грузінскага паходжання, які з 1933 года працаваў у Польшчы на кафедры праваслаўнай тэалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1942 годзе яго арыштавалі, ён загінуў у канцлагеры Аўшвіц. У 1995 годзе Грузінская праваслаўная царква кананізавала яго.
Падтрымаць справу грашыма можна тут.
Чытайце таксама:
Як расійскі старац Арцемій, які бег з Масквы ў ВКЛ, паклаў канец беларускаму кнігадрукаванню
Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?