БЕЛ Ł РУС

Трамп паведаміў, што забараніў Ізраілю біць па Ліване

17.04.2026 / 18:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ізраіль больш не будзе наносіць удары па Ліване, бо Злучаныя Штаты нібыта забаранілі яму гэта рабіць. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне ўжо даведзена да ізраільскага боку.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images 

«ЗША будуць асобна працаваць з Ліванам і вырашаць праблему з «Хезбалой». Ізраіль больш не будзе бамбіць Ліван — ЗША ім гэта ЗАБАРАНІЛІ. Досыць!», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Гэта заява была зроблена на фоне шырэйшай сітуацыі вакол рэгіёна і перамоў з Іранам. Трамп падкрэсліў, што спыненне агню ў Ліване не будзе часткай магчымай дамовы паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.

Раней паведамлялася пра дамоўленасць Ізраіля і Лівана аб 10‑дзённым спыненні агню, аднак пасля гэтага бакі ўжо абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэннях дамоўленасцяў.

Паводле інфармацыі ліванскага Міністэрства аховы здароўя, з пачатку сакавіка ў выніку баявых дзеянняў у краіне загінулі больш за дзве тысячы чалавек, а звыш мільёна жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Ізраіль заяўляе, што ўсе яго дзеянні накіраваныя на знішчэнне праіранскай групоўкі «Хезбала».

Чытайце таксама:

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы

Каментары да артыкула