БЕЛ Ł РУС

ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый супраць расійскай нафты

18.04.2026 / 07:54

Nashaniva.com

Гэтыя дазволы могуць ускладніць намаганні Захаду па пазбаўленні Расіі даходаў ад вайны ва Украіне і прывесці да разыходжанняў паміж Вашынгтонам і яго саюзнікамі.

Фота: Hristo Rusev / Getty Images

Адміністрацыя Дональда Трампа падоўжыла дзеянне выключэнняў, якія дазваляюць краінам купляць падсанкцыйную расійскую нафту і нафтапрадукты, паведамляе Reuters.

Вашынгтон імкнецца такім чынам стрымаць сусветныя цэны на энерганосьбіты, якія рэзка выраслі на фоне амерыкана-ізраільскай вайны з Іранам, адзначае агенцтва.

Міністэрства фінансаў ЗША дазволіла купляць нафту, загружаную на судны па стане на пятніцу, да 16 мая — гэта падаўжэнне першапачатковага 30‑дзённага дазволу, тэрмін дзеяння якога скончыўся 11 красавіка, вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце ведамства.

Падаўжэнне было аформлена праз два дні пасля таго, як міністр фінансаў Скот Бесэнт заявіў, што Вашынгтон не будзе працягваць дазвол, які дазваляў краінам набываць расійскую нафту без рызыкі санкцый ЗША.

Гэтыя дазволы могуць ускладніць намаганні Захаду па пазбаўленні Расіі даходаў ад вайны ва Украіне і прывесці да разыходжанняў паміж Вашынгтонам і яго саюзнікамі, адзначае Reuters.

Так, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заяўляла, што цяпер не час аслабляць санкцыі супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?

Каментары да артыкула